Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Аляксандр Дзмітрыевіч 

ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Аляксандр Дзмітрыевіч

[1874, в. Лоўжа Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. (паводле інш. звестак Расоны Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.). — ?], верагодна, брат святара Мітрафана Ляшкевіча. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. З 1904 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Расоны Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., выкладаў у пачатковай народнай школе в. Азярцоўская Полацкага пав. У 1920-я г. настаяцель Увазнясенскай царквы ў Расонах. Меў трое дзяцей. Арыштаваны 21.6.1927. Асуджаны 16.9.1927 пастановай калегіі АДПУ за «антысавецкую агітацыю і дапамогу шпіёну» дa 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.5.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Л. № 22027-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".