Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЛОБАЧ Уладзімір Сцяпанавіч 

ЛОБАЧ Уладзімір Сцяпанавіч

[1901, в. Кукшавічы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. З 1911 псаломшчык Пакроўскай царквы ў мяст. Койданава Мінскага пав., цяпер Дзяржынск. З 1923 дыякан храма св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай. Арыштаваны 28.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Мопра, д. 102, кв. 2. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.5.1960 тpыбуналам БВА. Групавая справа Л. і інш. святароў № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

29.7.1937 (?) у Мінску на сваёй кватэры арыштавана жонка Уладзіміра Лобача і дачка Антонія Урбановіча*   Вера (н. ў 1899). 25.10.1937 тройкай НКВД яна была асуджана за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК і этапавана ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. (Марыінск). Вызвалена 29.7.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 11.3.1958 трыбуналам БВА.

Кр.: БНДЦЭД; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.


* Вучыўся ў Пінскім духоўным вучы­лішчы і пры Пінскім Богаяўленскім манастыры. На службе з 1866. У?1880-я г. псаломшчык Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Сямёнавічы Ігумен­скага пав., цяпер Уздзенскі р-н. У 1900-я г. служыў ва Успенскім храме в. Слабада Пырашава (Пырашава) Ігуменскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".