Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛОБАЧ Уладзімір Сцяпанавіч
[1901, в. Кукшавічы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. З 1911 псаломшчык Пакроўскай царквы ў мяст. Койданава Мінскага пав., цяпер Дзяржынск. З 1923 дыякан храма св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай. Арыштаваны 28.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Мопра, д. 102, кв. 2. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.5.1960 тpыбуналам БВА. Групавая справа Л. і інш. святароў № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
29.7.1937 (?) у Мінску на сваёй кватэры арыштавана жонка Уладзіміра Лобача і дачка Антонія Урбановіча* Вера (н. ў 1899). 25.10.1937 тройкай НКВД яна была асуджана за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК і этапавана ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. (Марыінск). Вызвалена 29.7.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 11.3.1958 трыбуналам БВА.
Кр.: БНДЦЭД; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.