Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЛІСТРАЦЕНКА (ЛИСТРАТЕНКО) Грыгорый Сяргеевіч
[29.9.1889, в. Гладкава Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў дыяканам у Свята-Духавым храме ў роднай вёсцы. Арыштаваны 27.2.1932. Асуджаны 9.4.1932 калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную работу» і «падрыў гаспадарчай палітыкі партыі ў вёсцы» да 5 гадоў ППК. Пасля датэрміновага вызвалення — у адной з цэркваў Магілёва. Зноў арыштаваны 19.3.1935. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 22.4.1935 вызвалены і рэабілітаваны пастановай Магілёўскага аддзела НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Асабовыя справы Л. № 5071 і № 10058 захоўваюцца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.