Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛІСТРАЦЕНКА (ЛИСТРАТЕНКО) Грыгорый Сяргеевіч 

ЛІСТРАЦЕНКА (ЛИСТРАТЕНКО) Грыгорый Сяргеевіч

[29.9.1889, в. Гладкава Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў дыяканам у Свята-Духавым храме ў роднай вёсцы. Арыштаваны 27.2.1932. Асуджаны 9.4.1932 калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную работу» і «падрыў гаспадарчай палітыкі партыі ў вёсцы» да 5 гадоў ППК. Пасля датэрміновага вызвалення — у  адной з цэркваў Магілёва. Зноў арыштаваны 19.3.1935. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 22.4.1935 вызвалены і рэабілітаваны пастановай Магілёўскага аддзела НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Асабовыя справы Л. № 5071 і № 10058 захоўваюцца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"