Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЛЕПЯШЫНСКІ (ЛЕПЕШИНСКИЙ) Грыгорый Лявонцевіч
[1878, Ульянаўская вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Уваскрасенскага храма ў мяст. Лукомль Сенненскага пав., цяпер вёска Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15 крас. або 15 мая 1931. Асуджаны 27.8.1931 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Л. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1, с. 32, л. 98—119.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.