Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЕПЯШЫНСКІ (ЛЕПЕШИНСКИЙ) Грыгорый Лявонцевіч 

ЛЕПЯШЫНСКІ (ЛЕПЕШИНСКИЙ) Грыгорый Лявонцевіч

[1878, Ульянаўская вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Уваскрасенскага храма ў мяст. Лукомль Сенненскага пав., цяпер вёска Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15 крас. або 15 мая 1931. Асуджаны 27.8.1931 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Л. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1, с. 32, л. 98—119.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"