Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЛАДЫШЭЎСКІ (ЛАДЫШЕВСКИЙ) Андрэй Вавілавіч 

ЛАДЫШЭЎСКІ (ЛАДЫШЕВСКИЙ) Андрэй Вавілавіч

[1880 ці 1882 — ?]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля (?). Скончыў курсы настаўнікаў пачатковых вучылішч. Рукапаложаны ў іерэя (1909). З 1910 настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы ў в. Загалле (тагачасны паштовы адрас: ст. Забалацце) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Рудабелка (тагачасны паштовы адрас: ст. Забалоцце) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл., Раства-Багародзіцкай царквы в. Парэчча Бабруйскага пав., цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл., узнагароджаны скуф’ёй (1922). Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны ў 1933 (?). Асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Минской губерніи; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".