Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛАДЫШЭЎСКІ (ЛАДЫШЕВСКИЙ) Андрэй Вавілавіч 

ЛАДЫШЭЎСКІ (ЛАДЫШЕВСКИЙ) Андрэй Вавілавіч

[1880 ці 1882 — ?]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля (?). Скончыў курсы настаўнікаў пачатковых вучылішч. Рукапаложаны ў іерэя (1909). З 1910 настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы ў в. Загалле (тагачасны паштовы адрас: ст. Забалацце) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Рудабелка (тагачасны паштовы адрас: ст. Забалоцце) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл., Раства-Багародзіцкай царквы в. Парэчча Бабруйскага пав., цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл., узнагароджаны скуф’ёй (1922). Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны ў 1933 (?). Асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Минской губерніи; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".