Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II. Дадатак » ШУБАДЗЁРАЎ Аляксій Іванавіч
(гл.: т. ІІ, с.394, 408).
Беларус. З духоўнага саслоўя. Н. ў 1896 у в. Цёплае Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Скончыў духоўную семінарыю (?). Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 19.1.1930 у роднай вёсцы. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.3.1930 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 14.7.1989. Асабовая Групавая справа Ш. і інш. № 10336-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[По книге: т. II, с. 531–532]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.