Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II. Дадатак » КІРЫЛ ПІЛЮГА
[Кірыл Георгіевіч; 1876, в. Пятровічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], схіархімандрыт. У 1894—1904 паслушнік Сяндзебскай Успенскай пустыні Аланецкага пав. Аланецкай губ. У 1904—13 паслушнік Аляксандра-Свірскага манастыра таго ж пав. Прыняў манашаскі пострыг з імем Трыфан. З 1914 паслушнік Каргапольскага Спаса-Праабражэнскага манастыра. Рукапаложаны ў іерадыякана, потым іераманаха. З 1916 настаяцель Кірыла-Чалмагорскай пустыні Каргапольскага пав. Быў яе ігуменам да закрыцця. Узведзены ў сан архімандрыта. У 1928 прыняў схіму з імем Кірыл. Арыштаваны 1.9.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.11.1932 як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер АДПУ Комі АССР. 4.9.1937 узяты пад варту. 29.9.1937 прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.8.1989.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.