Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » КІРЫЛ ПІЛЮГА 

КІРЫЛ ПІЛЮГА

[Кірыл Георгіевіч; 1876, в. Пятровічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], схіархімандрыт. У 1894—1904 паслушнік Сяндзебскай Успенскай пустыні Аланецкага пав. Аланецкай губ. У 1904—13 паслушнік Аляксандра-Свірскага манастыра таго ж пав. Прыняў манашаскі пострыг з імем Трыфан. З 1914 паслушнік Каргапольскага Спаса-Праабражэнскага манастыра. Рукапаложаны ў іерадыякана, потым іераманаха. З 1916 настаяцель Кірыла-Чалмагорскай пустыні Каргапольскага пав. Быў яе ігуменам да закрыцця. Узведзены ў сан архімандрыта. У 1928 прыняў схіму з імем Кірыл. Арыштаваны 1.9.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.11.1932 як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер АДПУ Комі АССР. 4.9.1937 узяты пад варту. 29.9.1937 прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.8.1989.

Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"