Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II. Дадатак  » ЗАЛЕСКІ (ЗАЛЕССКИЙ) Аляксандр Мартынавіч 

ЗАЛЕСКІ (ЗАЛЕССКИЙ) Аляксандр Мартынавіч

[1894 — 1934]. З сялянскай сям’і. З 1915 служыў псаломшчыкам ва Успенскай царкве в. Грэбень Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў дыякана (1919). Пераведзены ва Успенскі храм у мяст. Дукора Ігуменскага пав., цяпер вёска Пухавіцкага р-на. З 1925 служыў у Касма-Даміянаўскай царкве в. Выдрыца Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1931). Арыштаваны і высланы за межы БССР. Загінуў у зняволенні.

Жонка святара Наталля Адамаўна (н. ў 1894) жыла ў 1970-я г. ў Мінску. Памерла ў 1979.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".