Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » ЗАЛЕСКІ (ЗАЛЕССКИЙ) Аляксандр Мартынавіч 

ЗАЛЕСКІ (ЗАЛЕССКИЙ) Аляксандр Мартынавіч

[1894 — 1934]. З сялянскай сям’і. З 1915 служыў псаломшчыкам ва Успенскай царкве в. Грэбень Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў дыякана (1919). Пераведзены ва Успенскі храм у мяст. Дукора Ігуменскага пав., цяпер вёска Пухавіцкага р-на. З 1925 служыў у Касма-Даміянаўскай царкве в. Выдрыца Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1931). Арыштаваны і высланы за межы БССР. Загінуў у зняволенні.

Жонка святара Наталля Адамаўна (н. ў 1894) жыла ў 1970-я г. ў Мінску. Памерла ў 1979.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"