Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II. Дадатак » ГАБРЫЯННІК (ГАБРИЯННИК) Аляксій Іванавіч
[1895, в. Манчыцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], святар. Беларус. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Паводле некаторых звестак першы раз арыштаваны ў 1928 і прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Зноў арыштаваны 18.3.1933 у Паўлаўску Цэнтральна-Чарназёмнай вобл. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.7.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да 2 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Варонежскай вобл. 30.9.1989.
Кр.: Жертвы политического террора в СССР. Компакт-диск. 3-е изд. М., 2004.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.