Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » ГАБРЫЯННІК (ГАБРИЯННИК) Аляксій Іванавіч 

ГАБРЫЯННІК (ГАБРИЯННИК) Аляксій Іванавіч

[1895, в. Манчыцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], святар. Беларус. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Паводле некаторых звестак першы раз арыштаваны ў 1928 і прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Зноў арыштаваны 18.3.1933 у Паўлаўску Цэнтральна-Чарназёмнай вобл. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.7.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да 2 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Варонежскай вобл. 30.9.1989.

Кр.: Жертвы политического террора в СССР. Компакт-диск. 3-е изд. М., 2004.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".