Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КАМЯГА (КОМЯГО) Агапій Яфімавіч
[1888, в. Бонічы, цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — 1937, ГУЛАГ], дыякан. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. служыў у Мікалаеўскай царкве пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Быў жанаты, меў дзевяць дзяцей. Арыштаваны 9.4.1935. Асуджаны 10.8.1935 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Козыраўскай царквы, старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны (як і большасць з асуджаных) у Далёкаўсходні канцлагер НКВД. Паводле некаторых звестак у 1937 прыгавораны да ВМП і расстраляны. Па першай справе (№ 31424-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 24.8.1960 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.