Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАМЯГА (КОМЯГО) Агапій Яфімавіч 

КАМЯГА (КОМЯГО) Агапій Яфімавіч

[1888, в.  Бонічы, цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — 1937, ГУЛАГ], дыякан. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. служыў у Мікалаеўскай царкве пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Быў жанаты, меў дзевяць дзяцей. Арыштаваны 9.4.1935. Асуджаны 10.8.1935 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Козыраўскай царквы, старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны (як і большасць з асуджаных) у  Далёкаўсходні канцлагер НКВД. Паводле некаторых звестак у 1937 прыгавораны да ВМП і расстраляны. Па першай справе (№ 31424-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 24.8.1960 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".