Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ЖЫБУРТОВІЧ (ЖИБУРТОВИЧ) Антоній Ільіч
[1885, хут. Гаварын Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — другая палова 1940-х г., ГУЛАГ], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Сеніца Мінскага р-на. Арыштаваны 6.1.1945 у Мінску па адрасе: вул. Астроўскага, д. 8, кв. 4. Асуджаны 1.12.1945 са святаром Іосіфам Голубам паводле пастановы калегіі НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні ад пнеўманіі. Рэабілітаваны 21.6.1956 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ж. № 6629-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.