Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ЖЫБУРТОВІЧ (ЖИБУРТОВИЧ) Антоній Ільіч 

ЖЫБУРТОВІЧ (ЖИБУРТОВИЧ) Антоній Ільіч

[1885, хут. Гаварын Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — другая палова 1940-х г., ГУЛАГ], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Сеніца Мінскага р-на. Арыштаваны 6.1.1945 у Мінску па адрасе: вул. Астроўскага, д. 8, кв. 4. Асуджаны 1.12.1945 са святаром Іосіфам Голубам паводле пастановы калегіі НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні ад пнеўманіі. Рэабілітаваны 21.6.1956 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ж. № 6629-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".