Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ДВАРЭЦКІ (ДВОРЕЦКИЙ) Мікола
[псеўданім: Мікола Базылюк; 6.9.1903, мяст. Іказнь Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 15.8.1988, Лембарк, Польшча], рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст. Пасля 1-й сусветнай вайны сям’я Д. вярнулася з бежанства ў Беларусь. У пачатку 1930-х г. адзін з ініцыятараў утварэння праваслаўнай фракцыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Друкаваўся ў зах.-бел., пераважна хадэцкіх, перыядычных выданнях (з 1921). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1928. У 1920—30-я г. друкаваўся ў бел. прэсе як паэт і празаік. У 1939—41 настаўнік у Мёрах, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усх. Прусію. З 2-й паловы 1940-х г. жыў на польскім Памор’і. Апошнія гады жыцця правёў у Лембарку непадалёку ад Гданьска.
Літ.: Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrześcijański XX wieku; Рэпрэсаваныя...
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.