Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДВАРЭЦКІ (ДВОРЕЦКИЙ) Мікола 

ДВАРЭЦКІ (ДВОРЕЦКИЙ) Мікола

[псеўданім: Мікола Базылюк; 6.9.1903, мяст. Іказнь Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 15.8.1988, Лембарк, Польшча], рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст. Пасля 1-й сусветнай вайны сям’я Д. вярнулася з бежанства ў Беларусь. У пачатку 1930-х г. адзін з ініцыятараў утварэння праваслаўнай фракцыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Друкаваўся ў зах.-бел., пераважна хадэцкіх, перыядычных выданнях (з 1921). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1928. У 1920—30-я г. друкаваўся ў бел. прэсе як паэт і празаік. У 1939—41 настаўнік у Мёрах, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усх. Прусію. З 2-й паловы 1940-х г. жыў на польскім Памор’і. Апошнія гады жыцця правёў у  Лембарку непадалёку ад Гданьска.

Літ.: Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrześcijański XX wieku; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".