Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ДАМАШЭВІЧ (ДОМАШЕВИЧ) Якаў Васілевіч
[1910, мяст. Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў псаломшчыкам у Георгіеўскай царкве ў родным мяст. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 28.12.1945 у Нясвіжы па адрасе: вул. Слаўкоўская, д. 11. Асуджаны 10.5.1947 як «агент польскай разведкі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (потым Пячорскі) канцлагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.6.1990 Мінскім абл. судом. Асабовая справа Д. № 31019-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.