Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДАМАШЭВІЧ (ДОМАШЕВИЧ) Якаў Васілевіч 

ДАМАШЭВІЧ (ДОМАШЕВИЧ) Якаў Васілевіч

[1910, мяст. Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў псаломшчыкам у Георгіеўскай царкве ў родным мяст. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 28.12.1945 у Нясвіжы па адрасе: вул. Слаўкоўская, д. 11. Асуджаны 10.5.1947 як «агент польскай разведкі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (потым Пячорскі) канцлагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.6.1990 Мінскім абл. судом. Асабовая справа Д. № 31019-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".