Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГЛЫБОЎСКІ (ГЛЫБОВСКИЙ) Мікалай
[1885, мяст. Хаславічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?], святар. З духоўнага саслоўя. Служыў у Кіраве. 31.8.1941 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП (заменена на 10 гадоў ППК). Далейшы лёс невядомы.
19.6.1938 органамі НКВД арыштаваны настаўнік няпоўнай СШ в. Латыголь Сенненскага р-на Віцебскай вобл., бацька траіх дзяцей Лаўр Глыбоўскі (н. ў 1894 у в. Рыдамля Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл.), верагодна, сваяк Мікалая Глыбоўскага. 2.11.1938 тройкай НКВД асуджаны як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК і этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам БВА 28.11.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: За Христа пострадавшие.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.