Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ГЛЫБОЎСКІ (ГЛЫБОВСКИЙ) Мікалай 

ГЛЫБОЎСКІ (ГЛЫБОВСКИЙ) Мікалай

[1885, мяст. Хаславічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?], святар. З духоўнага саслоўя. Служыў у Кіраве. 31.8.1941 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП (заменена на 10 гадоў ППК). Далейшы лёс невядомы.

19.6.1938 органамі НКВД арыштаваны настаўнік няпоўнай СШ в. Латыголь Сенненскага р-на Віцебскай вобл., бацька траіх дзяцей Лаўр Глыбоўскі (н. ў 1894 у  в. Рыдамля Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл.), верагодна, сваяк Мікалая Глыбоўскага. 2.11.1938 тройкай НКВД асуджаны як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК і  этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам БВА 28.11.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: За Христа пострадавшие.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"