Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГАНЧАРОЎ (ГОНЧАРОВ) Уладзімір Аляксандравіч
[1903, мяст. Бялынічы Магілёўскага пав., з верас. 1938 райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту настаяцель царквы ў Бялынічах. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны са святаром Васіліем Купрэевым і інш. 18.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.8.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Г. і інш. № 10464-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.