Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГАНЧАРОЎ (ГОНЧАРОВ) Уладзімір Аляксандравіч 

ГАНЧАРОЎ (ГОНЧАРОВ) Уладзімір Аляксандравіч

[1903, мяст. Бялынічы Магілёўскага пав., з верас. 1938 райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту настаяцель царквы ў Бялынічах. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны са святаром Васіліем Купрэевым і інш. 18.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю» дa 10  гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.8.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Г. і інш. № 10464-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".