Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГАЛУБКОЎ (ГОЛУБКОВ) Максім Грыгор’евіч
[1878, в. Расна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую (?) духоўную семінарыю. У 1900—20-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Любіж Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 12.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Магілёўскай епархіі Фёдарам Івановым, Уладзімірам Коршунавым, Міхаілам Піневічам, Кірылам Сухабаеўскім, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа Г. і інш. № 2250-сн з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.