Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ГАЛУБКОЎ (ГОЛУБКОВ) Максім Грыгор’евіч 

ГАЛУБКОЎ (ГОЛУБКОВ) Максім Грыгор’евіч

[1878, в. Расна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую (?) духоўную семінарыю. У 1900—20-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Любіж Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 12.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Магілёўскай епархіі Фёдарам Івановым, Уладзімірам Коршунавым, Міхаілам Піневічам, Кірылам Сухабаеўскім, старастам і  актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа Г. і інш. № 2250-сн з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"