Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ВАРАНОВІЧ (ВОРОНОВИЧ) Канстанцін Кірылавіч
[1884, в. Галяні Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 29.9.1937, Орша або Віцебск, турма НКВД], святар. З духоўнага саслоўя. У 1930-я г. служыў у Спаса-Праабражэнскай (ці Свята-Троіцкай) царкве ў мяст. Дуброўна (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.). Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 8.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.