Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВАРАНОВІЧ (ВОРОНОВИЧ) Канстанцін Кірылавіч 

ВАРАНОВІЧ (ВОРОНОВИЧ) Канстанцін Кірылавіч

[1884, в. Галяні Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 29.9.1937, Орша або Віцебск, турма НКВД], святар. З духоўнага саслоўя. У 1930-я г. служыў у Спаса-Праабражэнскай (ці Свята-Троіцкай) царкве ў мяст. Дуброўна (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.). Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 8.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"