Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ВАЛАТАЎСКІ (ВОЛОТАВСКИЙ) Васілій Гаўрылавіч
Святар. Беларус. Скончыў духоўнае вучылішча. У пачатку 1900-х г. дыякан-псаломшчык Мікалаеўскага храма мяст. Карма Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Вытрымаў экзамен і рукапаложаны ў іерэя. 8.9.1906 прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Відзенічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. З 1909 — у Раства-Багародзіцкім храме в. Грамыкі (Новыя Грамыкі) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў верас. 1935. Маёмасць канфіскавана. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; ДА Гомельскай вобл., ф. 466, воп. 1, сп. 723, л. 121, 172.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.