Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВАЛАТАЎСКІ (ВОЛОТАВСКИЙ) Васілій Гаўрылавіч 

ВАЛАТАЎСКІ (ВОЛОТАВСКИЙ) Васілій Гаўрылавіч

Святар. Беларус. Скончыў духоўнае вучылішча. У пачатку 1900-х г. дыякан-псаломшчык Мікалаеўскага храма мяст. Карма Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Вытрымаў экзамен і рукапаложаны ў іерэя. 8.9.1906 прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в.  Відзенічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. З 1909 — у Раства-Багародзіцкім храме в. Грамыкі (Новыя Грамыкі) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў верас. 1935. Маёмасць канфіскавана. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; ДА Гомельскай вобл., ф. 466, воп. 1, сп. 723, л. 121, 172.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".