Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БУТКЕВІЧ (БУТКЕВИЧ) Павел Андрэевіч
[1876 ці 1879, Друя Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 28.12.1937, Цвер, турма НКВД], святар. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 19.5.1933 у в. Новая Аляксандраўка Крывашэінскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 2.7.1933 за «контррэвалюцыю і сабатаж» да 2 гадоў ссылкі. Пасля вызвалення служыў у Казанскай царкве ў Ржэве Калінінскай вобл. Зноў арыштаваны 16.12.1937. Асуджаны тройкай НКВД 26.12.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэабілітаваны 13.1.1993, па другой 15.6.1989.
Кр.: Боль людская; За Христа пострадавшие.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.