Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БУТКЕВІЧ (БУТКЕВИЧ) Павел Андрэевіч 

БУТКЕВІЧ (БУТКЕВИЧ) Павел Андрэевіч

[1876 ці 1879, Друя Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 28.12.1937, Цвер, турма НКВД], святар. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 19.5.1933 у в. Новая Аляксандраўка Крывашэінскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 2.7.1933 за «контррэвалюцыю і сабатаж» да 2 гадоў ссылкі. Пасля вызвалення служыў у Казанскай царкве ў Ржэве Калінінскай вобл. Зноў арыштаваны 16.12.1937. Асуджаны тройкай НКВД 26.12.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэабілітаваны 13.1.1993, па другой 15.6.1989.

Кр.: Боль людская; За Христа пострадавшие.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".