Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БУКО Яўграф Якаўлевіч
[1910, в. Маркі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 1939 (?), НКВД], дзядзька Вячаслава Ульянавіча Букі*. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Жыжма Лідскага пав., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. Праз некаторы час пераведзены ў храм мяст. Іўе Ашмянскага пав., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. У верас. 1939 пасля прыходу у Іўе Чырвонай арміі Б. выйшаў з дому і не вярнуўся. Жонка святара Яўгенія Іванаўна (з Яцкевічаў; у другой палове 1940-х г. выехала ў Польшчу) упэўнена, што муж быў схоплены супрацоўнікамі НКВД і, верагодна, забіты, бо неўзабаве на Іўеўскіх могілках прыхаджане знайшлі яго капялюш.
Кр.: З асабістага архіва В.У.Буко.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.