Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БУКО Яўграф Якаўлевіч 

БУКО Яўграф Якаўлевіч

[1910, в. Маркі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 1939 (?), НКВД], дзядзька Вячаслава Ульянавіча Букі*. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Жыжма Лідскага пав., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. Праз некаторы час пераведзены ў храм мяст. Іўе Ашмянскага пав., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. У верас. 1939 пасля прыходу у Іўе Чырвонай арміі Б. выйшаў з дому і не вярнуўся. Жонка святара Яўгенія Іванаўна (з Яцкевічаў; у другой палове 1940-х г. выехала ў Польшчу) упэўнена, што муж быў схоплены супрацоўнікамі НКВД і, верагодна, забіты, бо неўзабаве на Іўеўскіх могілках прыхаджане знайшлі яго капялюш.

Кр.: З асабістага архіва В.У.Буко.


* Н. 20.10.1942 у в. Маркі. Бел. біяхімік, спецыяліст у галіне эксперыментальнай гепаталогіі. Доктар біялагічных навук (1990), прафесар (2000). Замежны член Нью-Йоркскай АН (1994), член Міжнароднай АН Еўразіі (1995), Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнні печані (1991), Міжнароднага і Еўрапейскага таварыстваў па біямедыцынскім вывучэнні алкагалізму (1994), Міжнароднага таварыства па вывучэнні ксенабіётыкаў (1996), Еўрапейскага таварыства клінічных даследванняў (1998). Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут (1964). Працаваў у лячэбных установах Брэ­ста і Брэсцкай вобл. З 1971 у Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вывучэнню малекулярных механізмаў за­хворванняў і пашкоджання печані, уздзеянні акісляльнага стрэсу на структуру і функцыі печані, распрацоўцы метадаў фармакалагічнага ўздзеяння на паталогію печані і стварэнні новых лекавых сродкаў. Аўтар 420 навуковых прац.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".