Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БЕЛЬСКІ (БЕЛЬСКИЙ) Аляксей Іосіфавіч
[1888, мяст. Бешанковічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], шавец-саматужнік. Беларус. З рабочай сям’і. Верагодна, арыштоўваўся ў 1920-я г. У 1930-я г. старшыня царкоўнага савета адной з віцебскіх цэркваў. Зноў арыштаваны 19.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 4-я Нагіна, д. 7. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.