Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БЕЛЬСКІ (БЕЛЬСКИЙ) Аляксей Іосіфавіч 

БЕЛЬСКІ (БЕЛЬСКИЙ) Аляксей Іосіфавіч

[1888, мяст. Бешанковічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], шавец-саматужнік. Беларус. З рабочай сям’і. Верагодна, арыштоўваўся ў 1920-я г. У 1930-я г. старшыня царкоўнага савета адной з віцебскіх цэркваў. Зноў арыштаваны 19.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 4-я Нагіна, д. 7. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"