Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » АТРОШЧАНКА (ОТРОЩЕНКО) Ферапонт Данілавіч 

АТРОШЧАНКА (ОТРОЩЕНКО) Ферапонт Данілавіч

[1868, Ябланаўская вол. Пірацінскага пав. Палтаўскай губ., цяпер Пірацінскі р-н Палтаўскай вобл., Украіна — ?]. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Ланенка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 12.4.1929. Асуджаны 26.6.1929 з псаломшчыкам Уладзімірам Перлашкевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа А. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".