Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » АТРОШЧАНКА (ОТРОЩЕНКО) Ферапонт Данілавіч
[1868, Ябланаўская вол. Пірацінскага пав. Палтаўскай губ., цяпер Пірацінскі р-н Палтаўскай вобл., Украіна — ?]. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Ланенка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 12.4.1929. Асуджаны 26.6.1929 з псаломшчыкам Уладзімірам Перлашкевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа А. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.