Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АРЭШКА (АРЕШКО) Платон Васілевіч
[1877, в. Морхавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Пацава Слабада (тагачасны паштовы адрас: ст. Любонічы) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны 19.10.1937 са святарамі Матфеем Комарам, Георгіем Лісоўскім, царкоўным актывістам Андрэем Падалякам (н. ў 1884) тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.2.1961 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа А. і інш. святароў № 7275-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.