Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АРЭШКА (АРЕШКО) Платон Васілевіч 

АРЭШКА (АРЕШКО) Платон Васілевіч

[1877, в.  Морхавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Пацава Слабада (тагачасны паштовы адрас: ст. Любонічы) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны 19.10.1937 са святарамі Матфеем Комарам, Георгіем Лісоўскім, царкоўным актывістам Андрэем Падалякам (н. ў 1884) тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.2.1961 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа А. і інш. святароў № 7275-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".