Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РЫЎКІН Ісак Сямёнавіч
[8.1.1898, Мінск — ?], работнік культуры. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 4.8.1936 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 4.11.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 22.8.1956. Асабовая справа Р. № 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.