Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РЫЎКІН Ісак Сямёнавіч 

РЫЎКІН Ісак Сямёнавіч

[8.1.1898, Мінск — ?], работнік культуры. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 4.8.1936 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 4.11.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 22.8.1956. Асабовая справа Р. № 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".