Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СУШКЕВІЧ Канстанцін Паўлавіч
[7.3.1898, Мінск — 4.11.1937, Мінск, НКВД], артыст. З сялянскай сям’і. Працаваў у Беларускім ансамблі народных інструментаў. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску па адрасе: 2-і Апанскі зав., д. 17, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.9.1957.
Разам з мужам арыштавана, асуджана і расстраляна яго жонка прэпаратар Мінскага мікрабіялагічнага інстытута, маці дваіх дзяцей, Сушкевіч Соф’я Аляксандраўна (н. ў 1891 у Бабруйску Мінскай губ. ў сям’і службоўца). Справа сям’і С. № 11321-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 335]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.