Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СУШКЕВІЧ Канстанцін Паўлавіч 

СУШКЕВІЧ Канстанцін Паўлавіч

[7.3.1898, Мінск — 4.11.1937, Мінск, НКВД], артыст. З сялянскай сям’і. Працаваў у Беларускім ансамблі народных інструментаў. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску па адрасе: 2-і Апанскі зав., д. 17, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.9.1957.

Разам з мужам арыштавана, асуджана і расстраляна яго жонка прэпаратар Мінскага мікрабіялагічнага інстытута, маці дваіх дзяцей, Сушкевіч Соф’я Аляксандраўна (н. ў 1891 у Бабруйску Мінскай губ. ў сям’і службоўца). Справа сям’і С. № 11321-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".