Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШАЛІМА Міхаіл Мікалаевіч
[6.9.1898, Мінск — 2.10.1938, Чыта, НКВД], вайсковец. З сям’і рабочага. З 1918 у Чырвонай арміі. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір дывізіі Забайкальскай ВА. Арыштаваны 24.8.1937, адначасова выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 2.10.1938 як «кіраўнік антысавецкай арганізацыі, агент японскай pазведкі і арганізатар дыверсіі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.4.1957. Асабовая справа Ш. № 17810-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.