Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШАЛІМА Міхаіл Мікалаевіч 

ШАЛІМА Міхаіл Мікалаевіч

[6.9.1898, Мінск — 2.10.1938, Чыта, НКВД], вайсковец. З сям’і рабочага. З 1918 у Чырвонай арміі. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір дывізіі Забайкальскай ВА. Арыштаваны 24.8.1937, адначасова выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 2.10.1938 як «кіраўнік антысавецкай арганізацыі, агент японскай pазведкі і арганізатар дыверсіі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.4.1957. Асабовая справа Ш. № 17810-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".